Articles liés à Няскоран...

Няскоранае пакаленне: ... 2020-га - Couverture souple

Karasteleva, Elena; Shadursky, Viktor

 
9781915601544: Няскоранае пакаленне: ... 2020-га

Synopsis

Гэтая кніга - зборнік эсэ, напісаных студэнтамі-ўдзельнікамі мірных пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Многія з іх апынуліся ў турме, на сабе адчуўшы здзекі з боку лукашэнкаўскага рэжыму. У выніку ўсе яны былі вымушаны пакінуць радзіму. Аднак сёння маладыя галасы тых, каго ў гэтай кнізе мы называем "НЕЗЛАМАНАЕ ПАКАЛЕННЕ", гучаць мацней, чым калі-небудзь раней, даючы нам НАДЗЕЮ на будучыню і ВЕРУ ў сябе ў працэсе станаўлення адзінай народнай СУБ'ЕКТ-НАСЦІ.

Пасля выбараў 9 жніўня 2020 года было арыштавана амаль пяцьдзесят тысяч чалавек, у тым ліку каля дзвюх тысяч палітычных вязняў, а некалькі чалавек былі забітыя ці "зніклі" праз дзеянні рэжыма. Амаль дзесяць адсоткаў насельніцтва было вымушана бегчы з краіны. Мінулі месяцы канфрантацыі, і на-дышлі гады турэмнага зняволення і жудасных катаванняў затрыманых пад вартай, дзе шмат каго, у тым ліку непаўналетніх, вымушалі гадзінамі стаяць на каленях, збівалі, пазбаўлялі вады і ежы, абражалі словамі і гвалцілі. Аўтары гэтай кнігі былі сярод іх. Арышты, жорсткасць, фізічныя і маральныя катаванні працягваюцца па сягонняшні дзень - то бок, на момант напісання,

ужо чатыры гады няспынна.

Аднак, як разважае адзін з аўтараў, у гэтым пекле цемры і зверства, нарадзілася нешта цудоўнае - тыя, хто пратэставалі, і тыя, хто спачувалі ім, паступова зліліся ў нешта большае, чым натоўп людзей, якія па розных прычынах апынуліся разам. Праз салідарнасць, узаемадапамогу, узаемны клопат і любоў яны раптоўна апынуліся на шляху да станаўлення НАРОДАМ, годным і прагным перамен.

Les informations fournies dans la section « Synopsis » peuvent faire référence à une autre édition de ce titre.